Перайсці да зместу
РТУП 'Рачнае параходства' завяршыла сезон пасажырскіх перавозак 2019 года
19 снежня 2019 г.

РТУП 'Рачнае параходства' завяршыла сезон пасажырскіх перавозак 2019 года

Завяршэнне сезона пасажырскіх перавозак 2019 года

Апошні ў навігацыю 2019 года пасажырскі рэйс 10-га лістапада здзейсніў цеплаход «Гродна» рачнога порта Брэст. «ПТ-01» і плаўверанда «Хваля», якія ажыццяўлялі перавозкі на экскурсійна-прагулачных маршрутах з красавіка па лістапад.

Колькасць перавезеных параходствам пасажыраў у навігацыю 2019 года склала 111 тысяч чалавек (тэмп росту склаў 107% да ўзроўню 2018 года). Паказчык пасажыраабароту склаў 1953000 пас.км. (+10% да ўзроўню мінулага года).