2017. Перавозка двух ферм моста з Крычава ў Слаўгарад

РТУП «Беларускае рачное параходства» завершана унікальная ў сваім родзе перавозка па рацэ Сож двух металічных пралётных канструкцый для будаўніцтва моста з горада Крычаў у горад Слаўгарад (адлегласць перавозкі па рацэ - 122 кіламетры).
Габарыты ферм уражваюць: даўжыня кожнай з іх – 84,02 метра, вышыня – 14,18 метра, шырыня – 8,83 метра, вага – 235 тон.
Раней дадзеныя канструкцыі выкарыстоўваліся на аўтадарожным мосце ў г. Крычаў, аднак у 2008 годзе ў сувязі з будаўніцтвам новага моста былі дэмантаваны і ўстаноўлены для захоўвання на беразе.


