2012. Перавозка гранулаванага шлаку і палявога шпату

У 2012 годзе РТУП «Беларускае рачное параходства» забяспечыла міжнародныя перавозкі водным транспартам гранулаванага шлаку ў аб'ёме 19 тыс.тон з Днепрадзяржынскага рачнога порта ў рачны порт Мазыр для далейшай адгрузкі чыгуначным транспартам у адрас ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». Пры гэтым у кастрычніку 2012 года для скарачэння часу рэйса і, адпаведна, паскарэння вяртання судоў параходства пачата пагрузка шлаку ў Чаркаскім рачным порце - плячо перавозак паменшылася на 225 км.
Таксама выканана перавозка палявога шпату ў аб'ёме 3,3 тыс.тон з Херсонскага рачнога порта ў рачны порт Мазыр для далейшай адгрузкі чыгуначным транспартам у адрас ТАА «Керамін» і ААТ «Берасцебудматэрыялы».


