Перайсці да зместу

2017. Перавозка двух рэактараў дэпарафінізацыі

2017. Перавозка двух рэактараў дэпарафінізацыі

У 2017 годзе параходства ажыццявіла перавозку двух рэактараў дэпарафінізацыі для ААТ "Мазырскі НПЗ". Кожны з іх мае масу практычна 170 тон, даўжыню - 20,83 м, вышыню - 5,25 м, шырыню - 5,15 м. Свой доўгі шлях рэактары пачалі з італьянскага порта Ортона, адкуль марскім судном "VON PERLE" яны былі дастаўлены ў Херсон.

У Херсоне рэактары былі перагружаны на судны параходства (баржы-пляцоўкі праекта 775 і 775А) і накіраваліся ўверх па раках Днепр і Прыпяць, прайшоўшы па іх больш за 1100 кіламетраў.