2014. Перавозка чатырох рэактараў устаноўкі гідракрэкінгу

У 2014 годзе была ажыццёўлена дастаўка да прычала ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» (раён вёскі Стрэльск, Мазырскага раёна Гомельскай вобласці) чатырох несамаходных барж з размешчанымі на іх чатырма рэактарамі устаноўкі гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў для Мазырскага НПЗ. Рэактары былі вырабленыя японскай кампаніяй, пасля чаго былі дастаўлены на марскім судне ў Херсонскі порт і перагружаны на рачныя судны.
Вага аднаго рэактара складае 793 тоны пры памерах 51,4 м. (даўжыня) х 7,5 м. (шырыня) х 5,2 м. (вышыня).


