Перайсці да зместу

2019. Перавозка верхняй часткі рэактара

2019. Перавозка верхняй часткі рэактара

24 верасня на прычал ААТ «Мазырскі НПЗ» (раён пасёлка Стрэльск, 14 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Мазыр Гомельскай вобласці) прыбыў склад судоў РТУП «Беларускае рачное параходства» з буксірнага цеплахода БТ-0701 (праект 570В) і несамаходнай баржы-пляцоўкі Р-0550 (праекта 775А) з буйнагабарытным абсталяваннем для нафтаперапрацоўчага завода – верхняй часткай рэактара R-2001 устаноўкі каталітычнага крэкінгу ў зборцы з райзерам і перасыпнымі трубамі. Груз быў пагружаны на судны параходства ў порце Херсон (Украіна) і пераадолеў 1100 кіламетраў па раках Днепр і Прыпяць за 13 сутак.

Верхняя частка рэактара R-2001 была вырабленая кампаніяй Walter Tosto. Вага верхняй часткі рэактара склала 176,0 тон, яго даўжыня - 22,8 метра, вышыня – 5,4 метра, шырыня – 5,0 метра.

Новую верхнюю частку рэактара R-2001 планіруецца змантаваць на рэактарна-рэгенератарным блоку устаноўкі каталітычнага крэкінгу ААТ «Мазырскі НПЗ» у ходзе пачатага капітальнага рамонту. Дадзенае абсталяванне пакліканае замяніць апараты, эксплуатацыя якіх з'яўляецца неэфектыўнай і небяспечнай, бо да цяперашняга часу высокая ступень іх фізічнага зносу.

Транспарціроўка такога масіўнага абсталявання – працэс даволі складаны і працяглы, які патрабуе высокага прафесіяналізму персаналу.

Груз быў дастаўлены ў порт Херсон з порта Ортона (Італія) на судне «STARLET» (порт прыпіскі – Кінгстаўн, Сент-Вінсент і Грэнадзіны).

Перагрузка верхняй часткі рэактара ажыццяўлялася 11 верасня ў Херсонскім марскім гандлёвым порце двума плаваючымі кранамі порта грузападымальнасцю 170 і 70 тон.

Выгрузка цяжкаважных грузаў на прычале вырабляласяся 26 верасня метадам Ро-Ро. Тэрмін «Ро-Ро» паходзіць ад англійскага roll-on/roll-off (укочвай-выкочвай) і мае на ўвазе пагрузку або выгрузку грузу без дапамогі грузападымальных сродкаў.

Дадзеная перавозка ў чарговы раз падкрэсліла важную перавагу воднага транспарту - магчымасць перавозкі буйнагабарытных і цяжкаважных грузаў.