Перайсці да зместу

2018. Перавозка вакуумнай калоны і сепаратара

2018. Перавозка вакуумнай калоны і сепаратара

У 2018 годзе параходствам ажыццёўлена перавозка буйнагабарытнага абсталявання для нафтаперапрацоўчага завода – вакуумнай калоны і сепаратара кіслага факела. Грузы былі пагружаны на судны параходства ў порце Херсон (Украіна) і пераадолелі 1100 кіламетраў па раках Днепр і Прыпяць за 20 сутак.

Вакуумная калона была вырабленая кампаніяй Walter Tosto SpA на вытворчасцях кампаніі ў Кьеці і Ортона за 12 месяцаў. Вага калоны з ложаментамі складае 316,5 тон, яе даўжыня - 42,45 метра, дыяметр – 9,46 метра. Яна ўяўляе сабой складаную рэктыфікацыйную калону, якая працуе па прынцыпе стварэння паравога арашэння за кошт аднаразовага выпарэння сыравіны.

Сепаратар кіслага факела быў вырабленыя на заводзе Kremsmüller у Штэйнхаўзе (Аўстрыя) мае вагу 61 тону, даўжыню – 14,8 метра, дыяметр – 5,96 метра.